Берасцейскі блогер: Як маглі два чалавекі ўзняць на пратэсты ўсесь горад?

Атрымалася, што простыя блогеры аказаліся мацнейшымі за ўсе дзяржаўныя СМІ. Адбыўся разгляд пазову прадпрыемства «АйПаўэр» да блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пра абарону дзелавой рэпутацыі. Справу разглядаў Эканамічны суд Берасцейскай вобласці, перадае «Радыё Рацыя». Прыгадаем, што «АйПаўэр» будуе пад Берасцем завод па вытворчасці свінцовых акумулятарных батарэй, супраць якога выступаюць шматлікія мясцовыя жыхары. Блогеры ўвесь час асвятляюць гэтую тэму, за што і былі прыцягнутыя да суда. Такое рашэнне прыняў суддзя суда Ленінскага раёна Канстанцін Нікіцін, кажа Аляксандр Кабанаў:— На кампанію «Ай-Паўэр» працуюць практычна ўсе дзяржаўныя СМІ. Было больш за 36 публікацый, былі інтэрв’ю на БТ, АНТ, выступалі нейкія там навукоўцы ў іх абарону. Як маглі простыя два блогеры так сапсаваць іх дзелавую рэпутацыю, што ўвесь горад супраць іх падняўся? Якая можа быць у іх дзелавая рэпутацыя калі загадзілі палову Берасчцейская вобласці?Блогеры Кабанаў і Пятрухін – арганізатары супраціву шкоднаму прадпрыемству “Ай-Паўэр”у Берасці – не збіраюцца выконваць незаконнае судовае рашэнне і адыходзіць ад барацьбы.