![]()
Палітык пракаментаваў сітупцыю з правамі чалавека ў Беларусі. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася. Рэпрэсіі, падаўленне любога іншадумства ды адсутнасць вярхоўнасці права працягвае мець сістэматычны характар, канстатуе спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харашці. На Савеце ААН па правах чалавека ў Жэневе ён прадставіў свой апошні даклад, перадае belsat. eu. Улада супраць уласнага народу. Супрацьстаянне цягнецца ўжо амаль 25 гадоў. І ніякіх перадумоваў для хуткай змены гэтай сітуацыі няма, заключае ў сваім 23-старонкавым дакладзе адмысловы спавяшчальнік ААН у пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці:«Улады Беларусі стварылі пастаянную атмасферу страху з дапамогаю сваіх рэпрэсіўных законаў і стратэгіяў, а таксама шырокамаштабнага гвалту з боку працаўнікоў праваахоўных органаў». Падаўленне любой нязгоды, адсутнасць плюралізму ў медыях, блакаванне сайтаў ды ціск на незалежных журналістаў і блогераў…Толькі сёлета журналістаў «Белсату» за працу без акрэдытацыі прыцягвалі да адказнасці больш за 50 разоў, а агульная сума штрафаў перавысіла Br 42 тыс.