Праект «Беларускія ўікэнды» трапіў у кнігу рэкордаў

У чацвер кінатэатры «Масква» агульнымі намаганьнямі ўсіх прысутных было сабрана 560 рыбак-арыгамі. На прэм’еры анімацыйнага мультфільма Хаяо Міядзакі «Рыбка Поньё» ў агучцы праекту «Беларускія ўікэнды» быў пастаўлены рэкорд. 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» агульнымі намаганьнямі ўсіх прысутных было сабрана 560 рыбак-арыгамі, перадае «Радыё Свабода». Ініцыятыва незвычайнага рэкорду сыходзіла ад партнэра праекту «Беларускія ўікэнды» — кампаніі velcom. За вельмі абмежаваны час — тры хвіліны — усім, хто прысутнічаў на прэм’еры, трэба было скласьці як мага больш папяровых рыбак. У выніку 506 чалавек сабралі 560 фігурак і ўпісалі новую старонку ў Кнігу рэкордаў краін Балтыі і СНД «Дзіва», дзе гэта дасягненьне было зафіксавана афіцыйна. І фігурка рыбкі, і мастацтва арыгамі былі абраныя невыпадкова: галоўная гераіня новага фільму — рыбка. А арыгамі, як і анімэ, — адзін з самых вядомых сымбаляў і традыцыйнай, і сучаснай Японіі.