![]()
Рада Беларускай Народный Рэспублікі заклікае захаваць недатыкальнасць Курапатаў. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваё абурэнне фактам перагляду ахоўнай зоны Курапацкага мемарыялу і адкрыцця забаўляльных установаў на ягонай тэрыторыі, паведамляе сайт radabnr. org . Курапаты – адзін з галоўных гістарычных помнікаў і мемарыялаў на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі ўрочышча Курапаты савецкія акупанты ў трыццатыя і саракавыя гады мінулага стагоддзя расстралялі тысячы мірных жыхароў Беларусі. Гэтае месца з’яўляецца галоўным нацыянальным мемарыялам, дзе ўшаноўваюцца ахвяры савецкага рэжыму на Беларусі. Апроч гэтага, у 1988 годзе Курапаты сталіся знакавым месцам для фармавання агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху, які зрабіўся асноўнай сілай, што спрычынілася да з’яўленьня на карце свету незалежнай Беларусі у 1991 годзе. Савецкія акупацыйныя ўлады і постсавецкі рэжым Лукашэнкі неаднаразова дэманстравалі сваё жаданне зганьбіць Курапаты, а таксама сцерці народную памяць аб гэтым месцы і страшных падзеях, якія там адбываліся, праз:– замоўчваньне савецкіх злачынстваў і наўмысны распаўсюд хлусні аб Курапатах у дзяржаўных СМІ,– будаўніцтва аўтамабільнай шашы непасярэдна па магілах ахвяраў рэпрэсій,– дэманстратыўнае нерасследванне фактаў наўпроставага вандалізму і нападаў на добраахвотнікаў, што займаюцца ўпарадкаваннем мемарыяла, – а, магчыма, і арганізацыю вандалізма і правакацыяў,– неналежную ахову мемарыяла,– дазвол на будаўніцтва рэстарану на тэрыторыі Курапатаў.