Павел Севярынец: Ні рэжым, ні мафія не могуць перамагчы народ

У Курапатах стаяць людзі, якія вераць у перамогу. Абаронцы Курапатаў падвялі вынікі трохтыднёвай варты. На імправізаванай прэс-канферэнцыі, у якой узялі ўдзел кіраўнікі апазіцыйных партый і рухаў, арганізатары падзяліліся вынікамі супрацьстаяння з кіраўніцтвам рэстарана “Поедем, поедим”, а таксама паведамілі пра далейшыя планы, паведамляе “Радыё Рацыя”. Першае на што варта звярнуць увагу – гэта зайздроснае аднадумства розных прадстаўнікоў грамадства да недапушчальнасці суседства забаўляльнага цэнтру з месцам масавай загубы людзей, – кажа сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец:– Сённяшняя прэс-канферэнцыя абаронцаў Курапатаў прысвечана тром тыдням абароны Курапатаў. Менавіта ў чацвер, 31 траўня, прайшлі першыя акцыі абаронцаў, і з тых пор яны не прыпыняліся ні на дзень. Я нагадаю яшчэ раз, што Вольга Мікалайчык і Ніна Багінская сталі тут у чацвер 31-га, і першага тут ужо была вялікая акцыя абаронцаў “Не кабак, а музей”. Сёння мы падвядзем папярэднія вынікі нашай варты і трошкі распавядзем пра перспектывы абароны.