Ня трэба нас шкадаваць

Быць журналістам у Беларусі сёньня — гэта cool. Два прафэсійных сьвяты, якія ідуць адно за адным — Дзень свабоды прэсы (3 траўня) ды напаўкамуністычны Дзень друку (5 траўня) — вымусілі беларускія ды сусьветныя мэдыі зьвярнуцца да праблематыкі свабоды слова ў нашай краіне. Сайты ды газэты рабілі пашыраныя сюжэты аб тым, што лёсам беларускіх незалежных СМІ ёсьць папярэджаньні, ператрусы ды суды. Прадстаўнікі БАЖу лямантавалі аб цэнзуры ды самацэнзуры, а «Рэпартэры бязь межаў» уключылі беларускага кіраўніка ў лік «драпежнікаў свабоды прэсы». Рубрика: политика