![]()
Артур Міхальскі выступіў на навуковай канфэрэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі». «Мне надзвычай прыемна быць сярод людзей, якія любяць і шануюць сваю мову, культуру, якія памятаюць наша агульнае мінулае. Быць сярод тых, хто хоча, каб палякі і беларусы жылі ў атмасфэры сяброўства і добрасуседзтва», — сказаў нядаўна прызначаны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў сваім першым публічным выступе на новай пасадзе, перадае «Радыё Свабода». Артур Міхальскі выступіў зь вітальным словам на традыцыйнай міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі», якая пачалася ў Менску. У апошнія гады Міхальскі быў дырэктарам Усходняга дэпартамэнту МЗС Польшчы, а да гэтага працаваў польскім амбасадарам у Малдове. Папярэдні амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік завяршыў сваю місію сёлета 31 студзеня. Амбасадар Міхальскі яшчэ не ўручыў даверчую грамату Лукашэнку, гэтая цырымонія мае адбыцца на пачатку наступнага тыдня.