![]()
Расследванне пра скарачэнне ахоўнай зоны магло б стаць сапраўднай бомбай. 20 чэрвеня вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» трымалі актывісты незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Паводле Паўла Севярынца, усяго ў пікеце было задзейнічана каля 20 чалавек. Пасьля абеду сярод некалькіх маладзёнаў на дарозе перад уездам у рэстарацыю стаялі і жанчыны пэнсійнага веку. У адной зь іх журналіст «Радыё Свабода» пазнаў Галіну Каржанеўскую, пісьменьніцу, журналістку легендарнага «ЛіМу» часоў перабудовы і першых гадоў незалежнасьці:«Пытаюся ў спадарыні Галіны, што яна перажывала, калі давялося выходзіць на дарогу перад аўтамабілем. «Так, было страшна. Але я ня першая пайшла насустрач, наперадзе былі іншыя. Вось за іх было страшна больш, бо той кіроўца на BMW, які паскардзіўся на пікетоўцаў у ДАІ, нёсься зь вялікай хуткасьцю, наўмысна каб напалохаць людзей. А цяпер ён кажа, што яго нібыта абражалі і чапалі ягоны аўтамабіль — гэта няпраўда», — кажа спадарыня Галіна.