![]()
Герб Горадні аднойчы атрымаў савецкую рэдакцыю. Вы можаце сабе ўявіць герб сталіцы, Божую Маці, зь сярпом і молатам над галавой? І замест анёлаў абапал — піянэраў? Не, ня можаце? А вось герб Горадні аднойчы атрымаў савецкую рэдакцыю. У ім зьявілася чырвоная зорка, а крыж зьнік. Гэта адбылося трыццаць год таму. Старажытны герб з аленем сьвятога Губэрта ў пераробленым выглядзе быў зацьверджаны ў чэрвені 1988 году. Ім карысталіся больш за два гады, пiша «Радыё Свабода». Так выглядаў савецкі герб Горадні ў 1988 (нататка з «Гродненской правды») Як гэта адбылося? Годам раней было вырашана распрацаваць герб Горадні. Але гэта не было нейкай сьмеласьцю, нечаканым крокам гарадзкога начальства. У СССР было вырашана, што адміністрацыйным цэнтрам неабходна мець свае гербы. Афіцыйна зацьверджаныя. Зрэшты, у любым разе гэта стала адной з падзеяў гарбачоўскай перабудовы, сьвежым павевам. Як тады разважала гарадзенскае начальства? Ёсьць магчымасьць адзначыць дзьве гадавіны па чарзе.