![]()
Гісторыя — гэта не «адарваны ад жыцця» прадмет. Не паспелі мы ачомацца ад ініцыятывы нашага міністра адукацыі па скарачэнні ў школах выкладання англійскай мовы (маўляў, і так у нас «англічанаў» шмат), як нас напаткала новая рэформа. У ВНУ плануецца ліквідаваць курс «Гісторыя Беларусі». Гісторыю плануецца скараціць пад тым жа соусам: яе забагата. Нібыта, студэнты яе і так ведаюць, бо вучылі ў школе, і нават здавалі экзамен. Замест яе плануецца ўвесці новы курс пад назвай «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Наконт школьнага выкладання гісторыі Беларусі мы нічога казаць не будзем, каб у чарговы раз не засмучацца. Справа ў іншым. Гісторыя — гэта не «адарваны ад жыцця» прадмет. Яна так ці інакш уплывае нават на сённяшняе жыццё, не кажучы ўжо пра тое, што непарыўна звязаная з іншымі навучальнымі дысцыплінамі. Яе нельга «ўзяць і адмяніць» — прынамсі, у гуманітарнай вышэйшай адукацыі. Просты прыклад. Я, канешне, даўно вучыўся на журфаку, але на курсе «Гісторыя беларускай журналістыкі» мы вывучалі «Мужыцкую праўду» Кастуся Каліноўскага.