«Як мужык з панам цягаецца»

Незвычайная гісторыя адной карціны Язэпа Драздовіча. З 1 чэрвеня па 30 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбываецца выстава Язэпа Драздовіча, прысьвечаная 130-годдзю з дня нараджэння выбітнага мастака. Пра гісторыю аднаго з самых вядомых твораў выбітнага мастака на сваёй старонцы ў Facebook напісала грамадская актывістка Алена Гушча. «Палатно «Як мужык з панам цягаецца» Язэпа Драздовіча – першая ўдалая знаходка Алеся Марачкіна з творчага скарбу Вечнага Вандроўніка. Адцемлю, што мастак Мара ўпершыню пачуў пра дзядзьку Язэпа ад Яўгена Куліка. Той часта заходзіў да сябра ў майстэрню, якая месьцілася ў школе па вул. Суворава. Пабачыўшы зімовы пейзаж сярод іншых твораў, Яўген Кулік усклікнуў: «Дык гэта ж як у Язэпа Драздовіча!» Потым пра таленавітага творцу распавялі Арсень Ліс і Зянон Пазьняк. Гэта адбывалася ў канцы 70-х. Аднойчы, калі быў на радзіме жонкі Ірыны Сяргееўны, пазнаёміўся на кірмашы зь мясцовым доктарам. Марачкін пацікавіўся гісторыяй краю.