20 малавядомых фактаў пра «айца-заснавальніка» БНР Аркадзя Смоліча

Сення – дзень памяці пра выбітнага дзеяча беларускага Адраджэння. 17 чэрвеня — 80 гадоў, як быў расстраляны легендарны навуковец, палітык і грамадзкі дзеяч Аркадзь Смоліч, піша svaboda. org. Ён зьяўляўся адным з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, напісаў першы беларускі падручнік па геаграфіі, быў выдатным эканамістам. У 1930-м Расейскае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго Малым залатым мэдалём і ў тым жа годзе Аркадзя Смоліча арыштавалі. 1. Выратаваў маці ад цяжкой хваробыУ лісьце да Зоські Верас (13. 06. 15 г. ) пісаў: «. . . захварэла мая маці, і от дагэтуль німа папраўкі і Бог яго ведае, што будзе. А ў нас у хаце нікога такога німа, каб хворую дагледзіць /. . . / мне ўжо прыходзіцца ўвесь час каля хворай сядзець і больш нічым ні займацца. . . »; у новым лісьце (17. 07. 15 г. ) Смоліч паведамляў: «. . . маці паздаравела і кажэ, што гэто я яе выхадзіў (бачыце які медык), а бацька, дык напраўду кажэ, каб на медыцыну ехаў вучыцца, як аграномію скончу» (Аркадзь Смоліч.