![]()
Менавіта так расцэньвае праграміст узбуджэнне крымінальнай справы ў звязку з дзейнасцю Інстытута матэматыкі і кібернетыкі. Пра гэта ён распавёў на прэс-канферэнцыі. Афіцыйна паведамлена, што дырэктар Павел Бука і сябра інстытута Зміцер Канаплянікаў з’яўляюцца падазраванымі па арт. 233 ч. 2 КК (незаконнае прадпрымальніцтва). На лектараў і слухачоў, як адзначыў Павел, у траўні-чэрвені абрынуўся «вал выклікаў на допыты». У яго дома, як і ў Змітра Канаплянікава, быў праведзены ўжо другі ператрус, паведамляе «Новы час». У 2017 годзе Дэпартамент фінансавых раследаванняў (ДФР) распачаў праверку дзейнасці грамадскага інстытута. «Дапытаў усіх да апошняга нашых лектараў, дапытаў усіх слухачоў, — адзначыў Павел Бука. — Захапілі дакументы, вінчэстэры, сістэмныя блокі і праектар. Нічога з таго часу не вярнулі. Ніякіх парушэнняў заканадаўства не было знойдзена. Тры разы праверка спынялася і пра гэта нам афіцыйна паведамлена — «за адсутнасцю складу злачынства». Тым не менш на «гадавіну» адчынілі справу.