![]()
І мову, і людзей у Курапатах забівалі адны і тыя ж сілы. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх. Нарожны камень праблемыГэта нармальна, калі людзі выступаюць супраць забаўляльнага комплексу ў цесным суседзтве з магіламі тысяч несправядліва забітых. І гэта нармальна, калі людзі выступаюць за выратаваньне беларускай мовы, якая несправядліва аказалася на мяжы выжываньня не па сваёй віне і не па віне народу, які яе нарадзіў. Ключавое слова тут — несправядліва. Ва ўсім сьвеце на месцы былых могілак ідзе актыўнае жыцьцё. Не выключэньне і Беларусь. На месцы былых Залатагорскіх, Старажоўскіх, Лютэранскіх і некалькіх габрэйскіх могілак у Менску — стаяць жылыя дамы, рэстараны, гатэлі, забаўляльныя і спартовыя комплексы. Але Курапаты — іншы выпадак. Там ляжаць несправядліва забітыя. Гэта сфэра грамадзкай і нацыянальнай памяці, гісторыі, культуры. У такіх месцах весяліцца не прынята.