«Вы пад дэкрэтам — пакутуйце!»

Магілёвец пра ўмовы адбыцьця пакараньня для асуджаных за наркотыкі. 32-гадовы жыхар Магілёва Пётар Міхеенка (імя зьмененае па ягонай просьбе — рэд. ) двойчы адбываў пакараньне за наркотыкі. Першы раз яго пасадзілі задоўга да прэзыдэнцкага дэкрэту «Аб неадкладных захадах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў». Другі раз асудзілі пасьля наказу кіраўніка дзяржавы, каб «асуджаныя-328» у калёніях «сьмерці прасілі», пiша «Радыё Свабода». Зялёныя біркі псыхалягічна прыгняталі Пётар пачаў ужываць марыхуану з 16 гадоў. Пра тое, што яна пад забаронаю, ведаў. Мужчына называе сябе творчай асобай. Ён захапляецца музыкай і шмат малюе. Настойвае, што «марыхуана стымулюе творчую актыўнасьць», а шкоды здароўю, як іншыя наркатычныя рэчывы, не наносіць. Пётар — прыхільнік легалізацыі марыхуаны. У дваццаць два гады Пятра пасадзілі першы раз. Яго прызналі вінаватым паводле 3 часткі 328 артыкула (распаўсюд наркотыкаў — РС). З васьмі прысуджаных гадоў адседзеў сем (8 гадоў — мінімальнае пакараньне паводле гэтай часткі артыкула.