![]()
Аўтографы Жыгімонта, вялікакняскія пячаткі з «Пагоняй» і таемная перапіска з усімі дварамі Еўропы. Ці ведаеце вы, які почырк быў у Жыгімонта I? Можа быць, вы бачылі фотаздымкі з прыёмаў Радзівілаў ці разглядвалі іх радавод? Альбо спрабавалі кратаць пячаткі Папы Рымскага на яго лістах у Магілёў? Спецыяльна для Onliner. by Нацыянальны гістарычны архіў паказаў самыя цікавыя дакументы са свайго мільённага фонду. — На жаль, зараз у архіве толькі 10% ад усяго фонду, які існаваў да Вялікай Айчыннай вайны, — сустракае нас дырэктар Дзмітрый Яцэвіч. — Аднак мы ўсё роўна застаемся самым буйным сховішчам дакументаў па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. У нас захоўваецца 1 022 165 спраў за перыяд з XIV па XX стагоддзе. Працягласць стэлажных паліц у сховішчы дасягае 12 кіламетраў, а агульная плошча — 2150 «квадратаў». Вядома, аднымі з самых каштоўных дакументаў з’яўляюцца пергаментныя граматы і актавыя кнігі дзяржаўных устаноў ВКЛ, Рэчы Паспалітай.