![]()
Iмёны чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія спрычыніліся да зьяўленьня каля месца масавых забойстваў забаўляльнай установы. «Радыё Свабода» сабрала імёны чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія спрычыніліся да зьяўленьня каля месца масавых забойстваў забаўляльнай установы. Многія з чыноўнікаў ужо пасыходзілі, але некаторыя — як намесьніца міністра культуры РБ Ірына Дрыга, дагэтуль займаюць ранейшыя пасады. Барыс Батура, былы старшыня Менскага аблвыканкамуУ 2010 годзе Менаблвыканкам падпісвае інвэстыцыйную дамову з кампаніяй «Белрэстінвэст». Кампанія, парушаючы заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, пачынае будаўніцтва забаўляльнага комплексу. «Я ня помню. Я ня помню абсалютна. Можа, іншыя людзі гэтым займаліся, а ня я», — так камэнтуе пэнсіянэр Батура гэтую сытуацыю на замову выданьня «Наша Ніва». Чыноўнікі, якіх у 2012 годзе Генэральная пракуратура прапаноўвала прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньні пры будаўніцтве забаўляльнага комплексу.