![]()
Таямніца Курапатаў была адкрытая беларускімі археолагамі яшчэ ўвесну 1988 года. «Новы час» прапануе кароткую гісторыю звужэння ахоўнай зоны Курапатаў ля рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая мела першапачатковую назву «Бульбаш-хол». 1. Таямніца Курапатаў была адкрытая беларускімі археолагамі пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка яшчэ ўвесну 1988 года. Для ўзяцця Курапатаў пад ахову дзяржавы айчыннымі археолагамі з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з доктарам гістарычных навук Георгіем Штыхавым былі вызначаныя межы помніка археалогіі. 2. «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты» атрымала статус нерухомай матэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння ў 1993 годзе, калі Міністэрства культуры зацвердзіла скарочаныя (у параўнанні з вызначанымі навукоўцамі) межы помніка. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2003 года Курапаты ўнесены ў «Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь».