«Пярлоўка», «кіпяцільнік»: якой японскі мастак запомніў Беларусь

Японскі мастак Даічы Ёшыда пасьля 1 году 9 месяцаў зьняволеньня ў Беларусі вярнуўся на радзіму ў Японію. «Сказаў бы хто цяпер „Девятый отряд, строиться!“, я б ускочыў», — японскі мастак Даічы Ёшыда пасьля 1 году 9 месяцаў зьняволеньня ў Беларусі вярнуўся на радзіму ў Японію. Асуджаны ў 2017-м на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму за нелегальны правоз зброі, ён быў неспадзявана вызвалены 22 траўня 2018-га, перадае «Радыё Свабода». Вярхоўны суд, які раней адмаўляўся пераглядаць справу Ёшыда, урэшце палічыў ягоны прысуд занадта жорсткім. У калёніі, дзе ён адбываў пакараньне, кажа Даічы, такіх выпадкаў ня памятаюць. Журналісты 5 месяцаў сачылі за лёсам японскага мастака. Праз тыдзень пасьля яго вяртаньня ў бацькоўскі дом яны размаўлялі зь ім праз мэсэнджэр. Даічы Ёшыда (справа) з братам Сэйя і маці Ёка па дарозе ў Японію пасьля вызваленьня зь беларускай калёніі «Колькі хабару ты даў ва ўкраінскім аэрапорце?»Падзеі амаль двухгадовай даўнасьці Даічы ўзнаўляе дэталёва.