![]()
Дзе яшчэ ў цэрквах ёсьць беларускамоўныя службы? Беларуская мова ўсё часьцей гучыць у праваслаўных цэрквах Беларусі, але агулам там дамінуюць царкоўнаславянская (у набажэнствах) і расейская (у казаньнях), паведамляе «Радыё Свабода». 5 чэрвеня ў Спаса-Праабражэнскай царкве Заслаўя (колішнім кальвінскім зборы) другі раз прайшла ранішняя служба на беларускай мове. Сёньня ў храме ўспаміналі сьвятую Эўфрасіньню Полацкую. Вернікам раздалі аркушы з асноўнымі малітвамі па-беларуску. На службу запрасілі хор Сьвята-Петра-Паўлаўскага сабору зь Менску. Першая беларускамоўная служба адбылася тыдзень таму, сказаў прыхаджанін Дзьмітры Гаранскі. Настаяцель храма протаярэй Мікалай Мазгоў атрымаў блаславеньне мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла. Мяркуецца, што службы па-беларуску будуць весьціся ў дні беларускіх сьвятых, па вялікіх царкоўных сьвятах. Сергій Лепін Старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Сергій Лепін сказаў Свабодзе, што калі ёсьць ініцыятыва вернікаў, зварот сьвятара, заўсёды даецца дазвол на правядзеньне набажэнстваў па-беларуску, і нават пажартаваў, адказаўшы прымаўкай:«„Які поп, такі і прыход“.