Касцюшка і Каліноўскі – гэта як радавод для арыстакратычнай сям’і

Любая сур’ёзная дзяржава павінна мець салідную гістарычную канцэпцыю. Перапахаванне знойдзеных парэшткаў 17-ці лідараў паўстання 1863 года ў Вільні — знакавая падзея. Ва ўрачыстым перапахаванні на могілках Роса будзе прымаць удзел і польскі, і літоўскі бок, а што ж з беларускім?. . Паводле віцэ-канцлера ўраду Літвы Матулёніса, беларускі бок не выказаў да падзеі ніякай цікавасці. На першы погляд, гэта падаецца дзіўным: у Мерачоўшчыне толькі што з помпай адкрылі помнік Касцюшку, з боку ўладаў ёсць зялёнае святло на раскрутку ягонай асобы.