Фотафакт: Беларускі нацыянальны сцяг лунае на найвышэйшых вяршынях гор у Марока

Беларусы ажыццявілі паход па гістарычнай градзе гор «Высокі Атлас». Беларускі нацыянальны сцяг лунаў на найвышэйшых вышынях гор Высокага Атласу, якія з’яўляюцца самымі высокімі не толькі ў Марока, але і ва ўсёй Паўночнай Афрыцы (Магрыбе), паведамляе «Радыё Рацыя». На фота: Джабаль Тубкаль, 4167 метраў над узроўнем мора (найвышэйшая гара Высокага Атласу). Беларусы ажыццявілі паход па гэтай гістарычнай градзе гор „Высокі Атлас” у траўні сёлета. Група складалася з адзінаццаці чалавек. Ланцуг Высокага Атласу цягнецца амаль 750 кіламетраў.