Чаму грамадскасць супраць рэстарацыі ля Курапатаў?

Хачу нагадаць усім, каму баляць Курапаты, карані сённяшняй сітуацыі вакол Народнага мемарыялу. У 2003 годдзе па заказу Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій архітэктары Таццяна Косьціч і Вольга Кукуня з сталічнага інстытуту “Праектрэстаўрацыя” распрацавалі гістарычна абгрунтаваны праект ахоўнай зоны Курапатаў з мемарыялізацыяй урочышча. Гэты праект заслугоўвае высокай ацэнкі, бо ён улічвае інтарэсы Курапатаў, грамадскасці і дзяржавы. 20 траўня 2003 года праект быў аднагалосна ўхвалены сябрамі Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей – Рада).