![]()
Вы здольныя змяняць вакол сябе свет, вы зменіце і Беларусь. Віктар Малышчыц — выбітны педагог, унікальны настаўнік астраноміі. Ён працуе ў Ліцэі Белдзяржуніверсітэта і вядомы таксама сваімі фатаграфіямі краявідаў пад зорным небам. Вось як ён развітаўся са сваімі сёлетнімі выпускнікамі. Тэкст надрукаваны ў Фэсбуку. - Дарагія ліцэісты-выпускнікі! Неяк на апошнім званку я размінуўся амаль з усімі вамі, нават не паспеўшы павіншаваць. Таму можна я зраблю гэта тут?Там, на свяце было праліта нямала слёз, на выпускным праліецца яшчэ крыху.