Анхэля Эсьпіноса Руіс: Беларуская — адна з галоўных славянскіх моў

Выпускніца Варшаўскага ўнівэрсытэту Анхэля Эсьпіноса Руіс марыць адкрыць у Гішпаніі катэдру беларусістыкі. 25 траўня Варшаўскі ўнівэрсытэт наведала яго выпускніца — паэтэса Анхэля Эсьпіноса Руіс. Яна прыляцела з Мадрыду, дзе працягвае навучаньне ў дактарантуры, на міждысцыплінарную навуковую канфэрэнцыю “Беларусь — тэксты і кантэксты”, арганізаваную катэдрай беларусістыкі ВУ. Анхэля Эсьпіноса Руіс цяпер плённа працягвае навучаньне ў Гішпаніі — на сваёй бацькаўшчыне. А таксама выношвае плян стварэньня там катэдры беларусістыкі, паведамляе «Польскае радыё».