«Не зможаш выйсці з Ерусаліма...»

Далёка за межамі нашай краіны пакінуў гэты свет Самсон Палякоў. Шмат для каго ў Беларусі – горкая навіна, вялікая страта. Шмат каму ягонае імя не гаворыць нічога. Здзіўляцца не варта. Кожны тут можа ўзгадаць рупліўцаў, якія шчыра і плённа працавалі на карысць гэтага краю, але ў чарзе па званні і лампасы заўважаныя не былі. Самсон Палякоў да натоўпу ўлюбёнцаў улады не набліжаўся ніколі. Ён заўсёды быў сам па сабе. Нас пазнаёміў Рыгор Барадулін. Яшчэ ў студэнцкія часы. Мы жылі тады ў інтэрнаце БДУ на Бабруйскай. А Рыгор і ўвогуле быў суседам Самсона па пакоі. Рубрика: культура