![]()
Альгерд Бахарэвіч стаў ляўрэатам прэміі «Кніга году» ўжо другі раз. Сёньня быў абвешчаны ляўрэат прэміі Беларускага ПЭН-Цэнтру «Кніга году», якую ўручаюць самі пісьменьнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы, паведамляе «Радыё Свабода». Ляўрэатам прэміі «Кніга году» ўжо другі раз стаў Альгерд Бахарэвіч. Гэтым разам посьпех яму прынесла кніга «Сабакі Эўропы», якая выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у сьнежні 2017 году. Прэмія прысуджалася адной найлепшай кнізе, выдадзенай летась у жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн.