![]()
Над ім працавалі 15 гадоў. «Гэта адказ на знак часу пра неабходнасьць даць нашаму народу Божае слова на яго роднай мове», — у Магілёве прадстаўнікі каталіцкага духавенства прэзэнтавалі першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае беларускамоўнае выданьне «Новага запавету», паведамляе «Радыё Свабода». Тадэвуш Кандрусевіч: «Абуджэньне беларускай самасьвядосьці»Сэкцыя перакладу літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў Касьцёлу пры Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі працавалі над кнігаю пятнаццаць гадоў. У яе ўвайшлі тэксты сьвятога пісаньня, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў каталіцкіх набажэнствах.