Уладзімір Някляеў: Гісторыя з «уваскрасеннем» Бабчанкі стала інфармацыйным бестсэлерам

Безадносна да ўсяго: дзякуй Богу, што жывы! Гэтымі днямі я ва Ўкраіне, дзе гісторыя з “уваскрасеннем” журналіста Аркадзя Бабчанкі стала інфармацыйным бестсэлерам. . . Безадносна да ўсяго: дзякуй Богу, што жывы! Бо насамрэч маглі забіць, як забілі Паўла Шарамета - і не яго аднаго. “Дзякуй Богу, - згадзіўся са мной чалавек, з якім я пазнаёміўсяў зімой 2013 годзе на Майдане. - Але выглядае гэта не на прафесійную працу спецлужбаў, а на самадзейнае рэаліці-шоў”. - І спытаў. - Вось скажыце: для чаго тут жонка, якая амаль двое сутак была ўдавой?. . ”Потым гэты чалавек, які больш за 20 гадоў служыў у савецкім КГБ, а пасля яшчэ амаль 15 гадоў ва ўкраінскім СБУ (сышоў пасля расстрэлу Майдана, заявіўшы, што віна за гэта ляжыць найперш на спецслужбах), тлумачыў, чаму аперацыя не прафесійная, казаў, што яна - проста падарунак ад украінскага СБУ расійскаму ТВ, якое наладзіць з гэтага такое рэаліці-шоў, што драма ператворыцца ў фарс, а калі я запярэчыў: “У любым выпадку зратаванае чалавечае жыццё”, - ён зноў вярнуўся да зададзенага ў самым пачатку пытання: “Нават у такім выпадку вы б на такую ролю для сваёй жонкі згадзіліся б?.