![]()
Візы будуць аформлены ўсім жадаючым. Арганізатары «Басовішча-2018» паведамілі пра магчымасць атрымання ў Менску бясплатнай візы для ўсіх ахвотных прыняць удзел у 29-ым выпуску фестывалю, перадае «Радыё Рацыя». «Сябры з Менску, маем для вас добрую навіну. Можаце падаваць фармуляр на візавую падтрымку. Візы будуць аформлены ўсім жадаючым. Візы бясплатныя! Заяўкі збіраюцца да 29 чэрвеня!» - паведамілі арганізатары. Заяўку на бясплатную візу можна запаўніць пераходзячы па спасылцы. Падрабязная інфармацыя адносна падачы візавай анкеты знаходзіцца пад адрасам muztur.