Беларусы пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі памяць героя паўстання Каліноўскага

Вінцэнт Козел-Паклеўскі был паўстанцкім начальнікам Вілейскага павету. 28 траўня споўнілася 155 гадоў з дня гібелі паўстанцкага начальніка Вілейскага павету Вінцэнта Козел-Паклеўскага, перадае «Радыё Рацыя». Ушанаваць памяць паплечніка Яраслава Дамброўскага і Зыгмунта Серакоўскага прыехалі сябры Руха Салідарнасці «Разам» з Менску, Маладэчна і Вілейкі. Дэлегацыя Руха пад бела-чырвона-белымі сцягамі, на чале з палітыкам Вячаславам Сіўчыкам, сабралася ля крыжа на брацкай магіле паўстанцаў, якія загінулі ў баі з расейскімі акупантамі 28 траўня 1863 года каля вёскі Уладыкі на Вілейшчыне.