![]()
Царскi генерал зрабіў свой выбар I далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. На стагоддзе аб’вяшчэня Беларускай Народнай Рэспублікі ў рукі чытача патрапляе біяграфія генерала Кіпрыяна Кандратовіча, ветэрана руска-турэцкай, руска-японскай і Першай сусветнай войнаў, які ў 1917 г. далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і стаў абаронцам незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. Вяртанне на старонкі гісторыі гэтай постаці адбылося дзякуючы пісьменніку і гісторыку Леаніду Лаўрэшу, які ўжо каля дваццаці гадоў даследуе лёс генерала і публікуе працы пра яго жыццё.