«Скарына быў пачынальнікам беларускай інтэлектуальнай традыцыі»

Маштаб постаці Скарыны значна большы, чым мы гэта ўяўлялі. 29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі бібліятэчнай сэрыі «Радыё Свабода». Яе склалі аўтарскія эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі Ірына Дубянецкая.