«Нечаканы Скарына»

У Менску адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі. У аўторак 29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча 7а) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі «Радыё Свабода». Пачатак у 18. 30. Кнігу складаюць аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія расказваюць пра навінкі скарыназнаўства. У прэзэнтацыі бяруць удзел Адам Мальдзіс, Георгій Галенчанка, Уладзімер Арлоў і іншыя пісьменьнікі і навукоўцы.