«Сёння ў Беларусі няма дзеячаў, падобных да Алеся Адамовіча»

Кампаніі па ўсталяванні бюста і стварэнні «Прыпынка Адамовіча» працягваецца. 28-гадовы бабруйчанін Андрусь Архіпенка стаў вядомым дзякуючы сваім кампаніям за ўсталяванне помніка Адамовічу ў Глушы і ператварэнне аўтобуснага прыпынка ў арт-аб’ект памяці пісьменніка. Навошта яму ўсё гэта спатрэбілася, ці магчыма ў Бабруйску супрацоўніцтва з уладамі, і крыху пра сябе актывіст распавёў «Бабруйскаму кур’еру». – Андрусь, чаму ты вырашыў займацца гэтым – збіраць подпісы за помнік Адамовічу, праводзіць конкурс эскізаў арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча»? – Алесь Адамовіч і ягоная творчасць мне блізкія па духу.