![]()
Сёння ў Ракуцёўшчыне, правёў свае самыя шчаслівыя канікулы Багдановiч, пачнуцца памятныя мерапрыемствы ў гонар паэта. Вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта тут, у 1911 годзе правёў свае самыя шчаслівыя канікулы Максім Багдановіч. Музеефікацыя гэтай мясціны пачалася ў 1970-я гады, дзякуючы нашаму славутаму земляку – гісторыку і краязнаўцу Генадзю Каханоўскаму, які адшукаў гэтае месца. Раней было невядома, дзе жыў Максім Багдановіч улетку 1911 года, паведамляе rh. by. Фота news. tut. by Дзякуючы руплівым намаганням заслужаннага работніка культуры Вячаслава Ляшковіча тут устанавілі памятны знак.