Актывiсты ўшанавалі памяць барацьбіта за незалежную Беларусь Юркі Моніча

Юрка Монiч быў кіраўніком штабу І партызанскага беларускага аддзелу войскаў БНР. 23 траўня сябры Руху Салідарнасці „Разам” ушанавалі памяць легендарнага барацьбіта за незалежную Беларусь Юркі Моніча, які быў забіты ў баі з карнымі атрадамі бальшавікоў 94 гады таму, паведамляе “Радыё Рацыя”. Сямёра актывістаў Руху з Менска, Барысава і Жодзіна найперш наведалі Барысаўскія батарэі, – месца магчымага пахавання беларускага героя і яго расстраляных паплечнікаў па барацьбе. Ігар Лялькоў, міжнародны каардынатар Руха і кіраўнік дэлегацыі, распавёў пра гераічны чын беларускага паўстанцкага атамана Юркі Моніча, які быў блізкім паплечнікам Лукаша Семенюка ў часе Слуцкага Збройнага Чыну, кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах Беларусі з 1919 да 1924 году, быў кіраўніком штабу І партызанскага беларускага аддзелу войскаў БНР.