Скарына — рыцар

Менскі гісторык разгадвае код беларускага першадрукара. Чаму беларусам ня дадзена па-сапраўднаму палюбіць Скарыну? Зрабіць цалкам сваім у сьвядомасьці? У чым праблема? Праблема ў тым, што ўявіць сябе «ў скуры» партызана яны могуць, а «у скуры» Скарыны — не. І даўно было, 500 год таму, і не да канца зразумела. Што, зрэшты, выцякае адно з другога. А начальства яшчэ больш зацямняе, называючы ўпарта першадрукара — Францыскам, у дужках — Георгіем. І ўзнагароджваючы ордэнам з такім менавіта надпісам, напрыклад, прадстаўнікоў расейскай папсы.