«Душа» Баторыя засталася ў Гродне

Дзе знайшло спачын сэрца славутага манарха? Стэфан Баторый быў пахаваны ў Гродне, але праз паўтара гады перавезены на Вавель у Кракаве. Вядома аднак, што была яшчэ асобная урна з сэрцам караля. Куды ж яна падзелася - у матэрыяле Hrodna. life. Барберы, але не тыя, пра якіх вы падумаліКароль і вялікі князь Стэфан Баторый скончыў жыццё пасля непрацяглай хваробы 12 снежня 1586 г.  у Гродне. Тут прыдворныя балверы яго цела анатаміравалі і забальзаміравалі. Паводле Зыгмунта Глогера, балверамі ў той час называлі хірургаў, фельчараў альбо цырульнікаў.