Пра свабоду па-беларуску

Нядоўга музыка грала. Не паспелі ўсе атрымаць асалоду ад начных шпацыраў па пешаходнай вуліцы Зыбіцкая, як улады вырашылі, што называецца, прыкрыць лавачку. Гэтым разам нават скаргаў пенсіянераў і ветэранаў не спатрэбілася. Мясцовыя ўлады вырашылі, што вулічных музыкаў не будзе пасля 23-й. Маўляў, побач жывуць семінарысты. Ад іх нібыта скаргаў не было. Але клапатлівыя ўлады ўсё-такі ўзгадалі, што там ёсць іхні інтэрнат. Вось дзякуй за такі клопат!Вулічных музыкаў пасля 23-й на Зыбіцкай не будзе. Гэтаму факту вельмі ўзрадаваліся ўладальнікі некаторых кавярняў.