![]()
Паэтка, пісьменніца, фалькларыстка — усё гэта Ніна Абрамчык, прадстаўніца беларускай дыяспары Францыі. Амаль выпадковае адкрыццё этналагічнай дзейнасці Ніны Абрамчык — чарговы напамін пра тое, што мы слаба ведаем сваю культуру, не цэнім дыяспару, якая будавала масткі з іншымі культурамі, мовамі і спадзяваліся пра масты з радзімай, піша Уладзіслаў Гарбацкі для novychas. by. Паэтка, пісьменніца, фалькларыстка, «прэзідэнтыха» — усё гэта Ніна Абрамчык, падзабытая прадстаўніца беларускай дыяспары Францыі. Яна ўвесь час заставалася ў ценю мужа, апісвалася, як і бальшыня іншых актыўных дзяячак, у святле патрыярхальнай традыцыі, як жонка Міколы Абрамчыка.