![]()
У Кіеве адкрылі выставу «Вялікі тэрор у Беларусі». Экспазыцыя, што адкрылася ва Ўкраінскім інстытуце нацыянальнай памяці, будзе доўжыцца яшчэ дзесяць дзён і потым застанецца ў фондзе інстытуту. Яна арганізаваная супольна беларускай грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і Ўкраінскім інстытутам памяці, паведамляе «Радыё Свабода». Месца, зь якога пачынаўся чырвоны тэрорЧас і месца правядзеньня выставы, улічваючы яе зьмест, былі абраныя дарэчна: у будынку, які вядомы ў Кіеве як маёнтак графа Ўварава, і ў якім цяпер разьмяшчаецца Ўкраінскі інстытут нацыянальнай памяці, ад 1918 году працавала Кіеўскае губэрнскае ЧК, а пазьней органы НКВД і КДБ.