![]()
Беларусь — краіна аднаго мэгаполісу. На працягу апошняй чвэрці стагодзьдзя насельніцтва амаль усіх беларускіх гарадоў і вёсак павольна скарачаецца, а Менску — з году ў год расьце. Цяжка назваць гэта звычайнай урбанізацыяй, уласьцівай для іншых эўрапейскіх краінаў, бо накіраванасьць яе ў Беларусі выключна аднавэктарная. Мэта беларусаў — Менск. Паўстагодзьдзя таму ў сталіцы жыло толькі 5 адсоткаў насельніцтва БССР. Пры Лукашэнку гэтая лічба вырасла з 15 % у сярэдзіне 90-х да 21 % у 2017-м і працягвае расьці. Ні ў адной краіне рэгіёну няма такой дыспрапорцыі, каб чвэрць насельніцтва была сканцэнтраваная ў адным горадзе.