На літоўскай мяжы затрымалі Вадзіма Кабанчука

У нядзелю ўвечары пры вяртаньні ў Беларусь на мяжы зь Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук. Мытнікі знайшлі ў яго газеты, зьмест якіх ім не спадабаўся. Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў. Вадзіма адвезьлі ў Ашмянскі РАУС, склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам і спрабавалі прымусіць яго падпісаць гэты фальшывы пратакол, паведамляе прэс-служба БХД. У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд, хаця адвакат Кабанчука ня зможа на ім прысутнічаць. Рубрика: политика