![]()
Начальнікі ў плямістых гарнітурах добра засвоілі: хто менш чытае, тым прасцей кіраваць. Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне. У афіцыйных дакументах і законах змяшчэнне ў турму называецца «пазбаўленнем волі». Але дэ-факта гэтае пакаранне пазбаўляе чалавека не толькі волі — у сэнсе свабоды перасоўвання, — але і вялізнай колькасці самых базавых правоў.