Польскай школе ў Баранавічах - 30 гадоў

Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі. Польская школа ў Баранавічах адзначае 30-годзьдзе свайго існаваньня. Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі, перадае «Польскае радыё». На пачатку ў школе вывучала польскую мову толькі 18 вучняў, на дадзены момант у ёй вучыцца звыш 600 школьнікаў. Старшыня гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Беларусі Альжбета Галасунава кажа, што школа папулярная сярод мясцовых жыхароў, кожны год больш жадаючых паступіць, чым месцаў. У школу ходзяць вучні як з польскіх, так і беларускіх сем’яў.