Сьвята яднаньня

Як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. Сотні людзей зьехаліся на ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку на ягонай радзіме ў Косаве. У адрозьненьне ад штогадовых ушанаваньняў Касьцюшкі ў дзень яго народзінаў, сёньня на ўрачыстасьцях было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, перадае «Радыё Свабода». На ўрачыстасьць прыехалі дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, стваральнікі помніка і госьці з многіх гарадоў. Кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандар Грыцук падкрэсьліў важнасьць помніка для розных людзей незалежна ад іхных перакананьняў.