![]()
Фестываль сёлета пройдзе 20 ды 21 ліпеня ў мястэчку Борык на Беласточчыне. 11 траўня ў менскім клубе «Брюгге» прайшоў конкурс «Адборышча» – паўфінал штогадовага фестывалю маладой беларускай музыкі «Басовішча». З васьмі гуртоў журы адабрала тры, якія будуць змагацца ў фінале на самім фэсце. Сёлетняя адметнаць – яшчэ адзін гурт-фіналіст быў абраны гледачамі, паведамляе «Радыё Рацыя». Распавядае суарганізатарка фестывалю Хрысціна Дарапей:– Тое, што мы пабачым на сцэне «Басовішча», мне здаецца, будзе вельмі ўзроўневым. І інтрыга захоўваецца нават для мяне па гэты момант і будзе трываць нават да ліпеня, бо гэта моцныя каманды.