«Пашчасьціла нарадзіцца ў Дзень Волі»

У Віцебску 83-гадовы паэт выдаў ужо 11-ы паэтычны зборнік. Каля тысячы сяброў Уладзімера Папковіча штодня чакаюць ад яго новых паэтычных радкоў. Паэт, аўтар дзясятка кніг вершаў, а да таго ж і перакладаў зь нямецкай мовы, абраў аўдыторыю Фэйсбуку ў якасьці першых чытачоў, пiша «Радыё Свабода». Чвэрць стагодзьдзя на «ты» з кампутарамЯшчэ 25 год таму, падчас візыту ў Нямеччыну, Уладзімеру Антонавічу давялося пасяліцца ў сям’і, як цяпер кажуць, «упэўненых карыстальнікаў». Яны й паказалі, што да чаго ў кампутары. У той час Папковіч працаваў выкладчыкам нямецкай мовы і адразу ж адзначыў зручнасьць разумнай тэхнікі: ня трэба ад рукі пісаць карткі для студэнтаў.