![]()
Фельетон ад паэта Алеся Няўвеся. У Беларусі можа быць створана міністэрства лічбавай эканомікі — так заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з творчай моладдзю. Алесь Няўвесь напісаў на гэтую тэму фельетон для сайта «Свободные Новости»:Парою не хапае зла:Шматлікімі і разнашэрсныміКраіна наша абрасла,Як лішаямі, міністэрствамі. Не хопіць пальцаў рук і ног,Каб падлічыць і дэпартаменты,Бо іх — як на сабаку блох. Не выміраюць, быццам маманты,Хоць не такі нібыта час,Што быў калісьці за Саветамі,Калі «вярхі» даймалі насІнструкцыямі і дэкрэтамі.